Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы, паведаміла ў Facebook ягоная жонка Марына Адамовіч.
Статкевіча затрымалі 31 траўня па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай.
Тэрмін утрымання пад вартай быў працягнуты 29 чэрвеня і потым 30 ліпеня. Спачатку да Статкевіча прымянілі артыкул «Падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а потым завялі крымінальную справу па факце падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў.
яс