У Беларусі пазбаўлены акрэдытацыі двое грамадзянаў Расіі, якія працавалі журналістамі нямецкага тэлебачання ARD. Гэтых асоб дэпартуюць з Беларусі, яны атрымаюць пяцігадовую забарону ўезду ў краіну. Агулам арэдытацыі былі пазбаўленыя ўжо звыш 10 журналістаў, якія працуюць для замежных СМІ – BBC, агенцтва Reuters, AP i AFP, радыё Свабода і RFi. Рашэнне па дадзеным пытанні прыняла міжведамасная камісія інфармацыйнай бяспекі.
Без акрэдытацыі замежныя журналісты не могуць афіцыйна працаваць у Беларусі або беларускія журналісты для замежных СМІ. Супрацоўнікаў незалежнага тэлебачання Белсат, якое вяшчае з Варшавы, неаднойчы затрымлівалі і каралі высокімі штрафамі. Фатограф са Швецыі, які працаваў без акрэдытацыі і рабіў здымкі пратэстаў апазіцыі, быў дэпартаваны з Беларусі.
ПР/нг