У прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі дадзеныя прынамсі з 1/3 выбарчых участкаў былі фальсіфікаваныя – гаворыць Павал Лібер, адзін з сустваральнікаў прыкладання «Голас», якое адсочвала вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
На платформу «Голас» было даслана больш за 500 тысяч картаў для галасавання.
-Бачна, што на кожным трэцім выбарчым участку адбыліся фальсіфікацыі. То бок у нас ёсць большая колькасць здымкаў, якія пацвярджаюць голас за Ціханоўскую, чым афіцыйных галасоў у пратаколах выбарчай камісіі. Дадзеныя з «Голаса» відавочна паказваюць, што выбары былі фальсіфікаваныя.
Дадзеныя з платформы, у тым ліку здымкі бюлетэняў, даступныя ў інтэрнэце. Павал Лібера кажа, што стваральнікі платформы працавалі ананімна, нягледзячы на гэта значную частку яго супрацоўнікаў арыштавалі:
-Тыя, хто не выехаў з Мінска, былі затрыманыя. У нас было шэсць валанцёраў, усіх затрымалі. Яны ў СІЗА КДБ. Мы не ведаем, што з імі, і калі іх выпусцяць. Іх прыцягваюць да крымінальнай адказнасці за заклікі да масавых беспарадкаў і звяржэння ўлады. Канешне, яны нічым такім не займаліся. Але ў нас цяпер вельмі ахвотна ўсіх нязгодных падцягваюць пад гэты артыкул.
Павал Лібера быў вымушаны ўцячы з краіны.
ав