Сайт Tribuna.com апублікаваў спіс 363 спартоўцаў Беларусі, якія патрабуюць ад уладаў паўторных выбараў, вызвалення палітвязняў, спынення насілля з боку сілавікоў і расследавання ўсіх выпадкаў гвалту.
«Мы ніжэйпадпісаныя, з'яўляючыся людзьмі, датычнымі да беларускага спорту, якія выступаюць у нацыянальных першынствах і чэмпіянатах краіны, а таксама адстойваюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь на міжнароднай спартыўнай арэне, катэгарычна асуджаем шматлікія факты фальсіфікацыі вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама праявы грубага насілля з боку сілавых структур у дачыненні да мірна пратэстуючых грамадзян.
Мы ўсе верым, што сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў ёсць годныя людзі і сапраўдныя прафесіяналы. Тым не менш, відавочна, што шэраг супрацоўнікаў далі, а іншыя супрацоўнікі выканалі злачынныя загады па ўжыванні неабгрунтаванай, часцяком непрапарцыйнай, сілы ў адносінах да грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Спартоўцы адзначаюць, што «ў выпадку зʼяўлення інфармацыі аб спробах ціску, пагроз звальнення або парушэннях правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад гэтым лістом, усе спартсмены будуць дзейнічаць салідарна, аж да магчымай адмовы ад выступу за нацыянальную зборную краіны, або адмовы ад арганізацыі міжнародных і нацыянальных спартыўных мерапрыемстваў. Акрамя таго, дадзеныя факты неадкладна будуць накіраваныя ў МАК, міжнародныя спартыўныя федэрацыі і камітэты», – гаворыцца ў заяве.
ав