У нядзелю, 30 жніўня, у Мінску праходзіць пратэставы марш. Як і ў мінулыя выхадныя, дэманстранты планавалі сабрацца на плошчы Незалежнасці да 14:00. Але гэтым разам міліцыя перашкодзіла ім гэта зрабіць, паведамляе «Еўрарадыё».
Ужо раніцай плошча была перакрытая. На ёй было шмат спецтэхнікі, уключаючы вадамёты і машыны з калючым дротам. Бліжэй да 14:00 гэтая тэхніка была разгорнутая і пачала адцясняць пратэстоўцаў у бок Кастрычніцкай плошчы.
вс