Людзі кажуць аб праблемах з мабільным інтэрнэтам у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал партала tut.by.
Паводле некаторых абанентаў, цяжкасці з доступам у Сетку пачаліся каля 14.30, па словах іншых – у раёне 15.00. Гэта датычыцца ўсіх трох аператараў – А1, МТС і life :).
Праблемы прыкладна такія ж, як назіраліся раней – многія сайты адкрываюцца са спазненнем (даводзіцца чакаць па некалькі хвілін), альбо не адкрываюцца зусім. Трымаць сувязь у месенджарах атрымліваецца не ва ўсіх.
вс