Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхары Мінска скардзяцца на праблемы з інтэрнэтам

30.08.2020 16:27
Праблемы прыкладна такія ж, як назіраліся раней – многія сайты адкрываюцца са спазненнем, альбо не адкрываюцца зусім. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnegeralt/pixabay.com

Людзі кажуць аб праблемах з мабільным інтэрнэтам у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал партала tut.by.

Паводле некаторых абанентаў, цяжкасці з доступам у Сетку пачаліся каля 14.30, па словах іншых – у раёне 15.00. Гэта датычыцца ўсіх трох аператараў – А1, МТС і life :).

Праблемы прыкладна такія ж, як назіраліся раней – многія сайты адкрываюцца са спазненнем (даводзіцца чакаць па некалькі хвілін), альбо не адкрываюцца зусім. Трымаць сувязь у месенджарах атрымліваецца не ва ўсіх.

вс