Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенцы паказалі Лукашэнку, дзе яго месца

30.08.2020 18:07
Тысячы людзей прыйшлі на ўскраіну гораду пад псіхіятрычны шпіталь, каб павіншаваць Лукашэнку з Днём нараджэння. Яны крычалі: «Забірайце Сашу!»
  . 30
Пратэсты ў Гродна. 30 жніўняАлесь Завіноўскі

Марш міру незалежнасці ў Гродне пачаўся пад праліўным дажджом. Тым не менш тысячы з сцягамі і плакатамі скіраваліся па праспекце Касманаўтаў да будынку псіхіятрычнага шпіталю.

Сілавікі ў чорным спрабавалі затрымаць людзей сярод якіх стылізаваны мужчына пад Лукашэнку. У яго быў плакат: «Прэзідэнт ненастаяшчы». Калона не дазволіла гэтага зрабіць.

Да псіхіятрычнага шпіталю дабраліся без перашкод і паклалі побач з будынкам бел-чырвона-белыя кветкі і крычалі «Забірайце Сашу!»


Пратэсты ў Гродна. 30 жніўня Пратэсты ў Гродна. 30 жніўня

Гэтым падарункам пратэстоўцы зрабілі сімвалічнае пасланне Лукашэнку, які прайграўшы выбары не хоча сыходзіць з паста прэзідэнта.


Пратэсты ў Гродна. 30 жніўня Пратэсты ў Гродна. 30 жніўня

Адзін з пратэстоўцаў, падтрымліваючы крыкі натоўпу, зазначыў, што галоўнае, паводле яго, іншае:

- У людзей больш няма думак, што я не лезу ў палітыку і што магчыма так і трэба. Не трэба – кажуць людзі. Яны ўжо гэтага не ўспрымаюць.

Алесь Завіноўскі