Іх даставілі ў Ленінскі РУУС, адкуль ноччу Сяргея Казеку ў кайданках і пад канвоем павезла хуткая дапамога. Цяпер футбаліст знаходзіцца ў 4-й больніцы. Пра падзеі расказаў нам прэс-сакратар клубу, Сяргей Южык:
-Іх затрымалі, калі яны вярталіся з трэніроўкі, у ваколіцы гарадскога вала. Яны сталі назіральнікамі інцыдэнту, калі з машыны без нумароў выйшлі невядомыя і пачалі хапаць людзей. У нас ёсць відэа, на якім бачна, што футбалісты не прымалі ўдзел у гэтай акцыі, хаця іх абвінавачваюць у пашкоджанні гэтай машыны.
Справай Сяргея Казекі і Паўла Расолькі займаюцца адвакаты.
Нагадаем, што на матч мінулага тура футбалісты «Крумкачоў» выйшлі ў майках «Мы з народам».
Некалькі дзён пасля дзяржаўная федэрацыя футболу накіравала ў адрас клубу напамін, у якім выказвала сваё незадавальненне з палітычнага характару акцыі.