Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ

31.08.2020 19:11
Супрацоўнікі Ліцэя БДУ ў прыватных размовах прызнаваліся, што са страхам чакалі прыходу туды Мікалая Лукашэнкі. 
Мікалай Лукашэнка Фота: Еўрарадыё

Пра гэта паведамляюць выкладчыкі ўстановы.

Напярэдадні выбараў больш за 1200 выпускнікоў Ліцэя падпісалі адкрыты зварот да ўладаў з патрабаваннем аднаўлення законнасці ў краіне і правядзення свабодных выбараў. Гэта быў першы такі зварот, пасля яго паўтарылі выпускнікі многіх іншых ВНУ і сярэдніх школ. Гэты зварот абурана згадваў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні парламенту.

Супрацоўнікі Ліцэя БДУ ў прыватных размовах прызнаваліся, што са страхам чакалі прыходу туды Мікалая Лукашэнкі. Яны баяліся, што гэта выкліча чысткі педкалектыву па палітычных матывах, сачэнне і рэпрэсіі супраць навучэнцаў з іншымі палітычнымі поглядамі.

Ліцэй БДУ — гэта элітная ўстанова адукацыі ў Мінску, дзе вучацца 10- і 11-класнікі.

эж