Пра гэта паведамляюць выкладчыкі ўстановы.
Напярэдадні выбараў больш за 1200 выпускнікоў Ліцэя падпісалі адкрыты зварот да ўладаў з патрабаваннем аднаўлення законнасці ў краіне і правядзення свабодных выбараў. Гэта быў першы такі зварот, пасля яго паўтарылі выпускнікі многіх іншых ВНУ і сярэдніх школ. Гэты зварот абурана згадваў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні парламенту.
Супрацоўнікі Ліцэя БДУ ў прыватных размовах прызнаваліся, што са страхам чакалі прыходу туды Мікалая Лукашэнкі. Яны баяліся, што гэта выкліча чысткі педкалектыву па палітычных матывах, сачэнне і рэпрэсіі супраць навучэнцаў з іншымі палітычнымі поглядамі.
Ліцэй БДУ — гэта элітная ўстанова адукацыі ў Мінску, дзе вучацца 10- і 11-класнікі.
эж