Генеральны вікарый Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўездзе ў краіну арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
эж