Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале яе паплечнік па радзе Павел Латушка. Па яго словах, затрыманне правялі прадстаўнікі фінансавай паліцыі – Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамляе «Еўрарадыё».
«Адбыўся ператрус у яе доме. Затрыманне адбылося напярэдадні паседжання пашыранага складу Каардынацыйнай рады», – напісаў Латушка.
Гэта трэцім затрыманы чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Раней пад адміністрацыйны арышт трапілі Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі. На волі застаюцца Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і Святлана Алексіевіч.
эж