Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штаб Віктара Бабарыкі стварае палітычную партыю

01.09.2020 07:02
Дакументы на рэгістрацыю палітычнай партыі неўзабаве будуць пададзеныя ў адпаведныя органы.
.
В. БабарыкаФота: YouTube

Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі абвясцілі пра стварэнне палітычнай партыі "Разам". Адпаведны відэазварот з'явіўся на YouTube. На пачатку роліка паказалі зварот Віктара Бабарыкі, які ўжо два з паловай месяцы знаходзіцца за кратамі.

У відэазвароце, зробленым яшчэ да затрымання, палітык кажа пра стварэнне палітычнага аб'яднання.  Пасля гэтага кіраўніца яго выбарчага штаба Марыя Калеснікава заяўляе пра стварэнне палітычнай партыі "Разам".

-Краіна знаходзіцца ў палітычным і сацыяльна-эканамічным крызісе. І мы разам ведаем, як выйсці з гэтага крызіса. Сотні тысячаў беларусаў –таленавітых прафесіяналалаў гатовыя браць на сябе адказнасць і разам будаваць новую Беларусь.

Па словах Калеснікавай, дакументы на рэгістрацыю палітычнай партыі неўзабаве будуць пададзеныя ў адпаведныя органы.

эж