Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Звольніўся намеснік начальніка віцебскага ІЧУ

01.09.2020 08:12
Зараз, лік тых, хто пакінуў шэрагі сілавікоў ідзе ўжо на дзясяткі.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Віцебску звольніўся намеснік начальніка ізалятара часовага ўтрымання, маёр міліцыі Сяргей Каўрыга. Ён растлумачыў, што больш не ў сілах служыць у органах унутраных справаў «праз падзеі ў краіне»:

-Я свядома служыў у міліцыі 23 гады. Калісьці прыходзіць канец чалавечай цярплівасці і далей ня можаш. Тады, калі ў ІЧУ аказваюцца паважаныя адстаўныя палкоўнікі... Асабіста мне незразумела, за што яны там знаходзіліся.

Сыход супрацоўнікаў з сілавых структур распачаўся пасля гвалтоўнага падаўлення мірных акцыяў пратэсту. Зараз, лік тых, хто пакінуў шэрагі сілавікоў ідзе ўжо на дзясяткі.

belsat.eu/эж