Такім чынам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы распачаўся новы навучальны год. Студэнты і выкладчыкі ў сваім звароце папросту абураныя тым, як прайшлі выбары і тымі дзеяннямі ўлады, якія адбыліся пазней.
«Мы хочам жыць у краіне, дзе выбары праходзяць сумленна... дзе міліцыя гарантуе бяспеку грамадзянаў, а не пагражае іх жыццю і здароўю... Мы патрабуем перавыбараў і прыцягнення да адказнасці тых, хто збіваў пратэстоўцаў», - гаворыцца ў звароце.
Студэнт 2 курса Аляксей пастаянна выходзіць на акцыі пратэсту і кажа, што пад зваротам падпісаліся большасць з яго групы.
«Нашы ўлады не вельмі прыстойна паводзяць сябе. І галоўны чалавек у краіне – не мае рацыі і ўсе гэта бачаць».
Рэктар універсітэту Ірына Кітурка сустракалася з ініцыятыўнай групай, паабяцала не звальняць выкладчыкаў і не адлічваць студэнтаў, якія былі затрыманыя падчас акцый. Але яна адмовілася выказваць сваю пазіцыю адносна фальсіфікацыі выбараў .
Алесь ЗАВІНОЎСКІ