Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Работнікі Гродзенскага мясакамбіната – за адстаўку Лукашэнкі

03.09.2020 08:44
Пад зваротам у Палату прадстаўнікоў, Генеральную пракуратуру і Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў падпісаліся 853 работнікі мясакамбіната.
  , 24.08.2020
Акцыя ў Гродне, 24.08.2020 radyjo.net/А.Завіноўскі

Сярод патрабаванняў, які вылучыў калектыў Гродзенскага мясакамбіната – выкананне заканадаўства Беларусі, прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і правядзенне новых адкрытых выбараў.

А таксама адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай і кіраўніка МУС Юрыя Караева. Рабочыя патрабуюць спыніць насілле ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і правесці расследаванні па ўсіх выпадках незаконнага затрымання і збіцця людзей.

Вось што сказала на гэты конт работніца мясакамбіната Алена.

- Мы не ведаем, што будзе далей, хаця разумеем – мёдам намазана не будзе. Але патрэбныя перамены, павінна быць змяняемасць улады. Павінен пайсці нармальны здаровы працэс.

Рабочыя папярэджваюць, што калі іх патрабаванні ў кароткі тэрмін не будуць выкананыя, яны пакідаюць за сабой права на страйк.

Алесь Завіноўскі, Гродна