Хакеісты фінскай каманды «Ёкерыт» не прыляцелі на матч супраць мінскага «Дынама» у рамках «Кантынентальнай Хакейнай Лігі».
Матч у рамках першага тура лігі меўся адбыць сёння, аднак у Хельсінскім аэрапорце каманда так і не з’явілася. Перад сустрэчай клуб крытыкавалі заўзятары і фінскія СМІ, якія патрабавалі ад сваіх любімцаў не ляцець у Беларусь на фоне цяперашніх палітычных падзеяў.
Афіцыйнага каментара ад кіраўніцтва «Ёкерыт» пакуль няма. Таксама чакаем афіцыйнага погляду з боку лігі КХЛ.
пресссбол / аев