Учора адбылася сустрэча з дэпутатам ад Свіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім. Ён пасля выбараў, як адзіны з чальцоў Палаты Прадстаўнікоў, звярнуў увагу на дзеянні сілавікоў. На сустрэчы ён падтрымаў сумненні сваіх выбаршчыкаў у справе выбараў:
- Мы павінны быць упэўненыя ў тым, што нашыя галасы не прапалі. Нам не ўдалося ўнесці змен рэкамендаваных БПІПЧ АБСЕ ды іншых арганізацыі і за гэта адказнасць ляжыць на заканадаўцах, у тым ліку і на мне. Нам не ўдалося забяспечыць празрыстых выбараў і выбарчага працэсу.
Варанецкі таксама падтрымаў права грамадзян на абурэнне і скрытыкаваў ужыццё сілы з боку ўлады. Абяцаў таксама, што будзе настойваць на правядзенне следства па катаванням і прыцягненне вінаватых да адказнасці.
аев