Учора здымаць сцягі, што вывешваюць жыхары прыехаў асабіста кіраўнік Фрунзенскага раёну Сяргей Шкруднеў.
Улады прыгналі машына з пажарнай лесвіцай, каб зняць сцягі, што мясцовыя жыхары павесілі на тросы паміж дамамі. Людзі перагарадзілі дарогу і не давалі пажарнікам заехаць.
У жылы комплекс «Каскад» прыехалі сілавікі, каб разблакаваць праезд для машыны МНС, пры дапамозе якой хочуць зняць вялікі нацыянальны сцяг.
Нягледзячы на вялізарны сілавы рэсурс, адміністрацыя не змагла зняць сцяг. Пакуль супрацоўнікі МНС падымаліся на пад'ёмніку, жыхары хутка зацягнулі яго ў кватэру.
юл