У мінскім касцёле святых Сымона і Алены людзі маліліся за перамены ў Беларусі. Вернікі розных канфесіяў, з агнямі на мабільных тэлефонах, прайшлі вячэрняй працэсіяй вакол бажніцы.
Службу ў інтэнцыі арыштаваных правёў біскуп Юрый Касабуцкі. Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі заявіў, што краіне неабходна свабода і салідарнасць.
- Мы сабраліся, каб памаліцца за ўсіх тых людзей, якія хацелі, каб наша Бацькаўшчына была шчаслівай, каб мы жылі ў свабоднай краіне, каб у нашай краіне не было шантажу, запалохвання, рэпрэсіяў, уціску.
Касцёл святых Сымона і Алены, дзе служыць харызматычны святар Уладзіслаў Завальнюк, быў зачынены некалькі дзён таму для вернікаў. Падчас разгону пратэсту пасля выбараў АМАП заблакаваў галоўныя ўваходныя дзверы святыні.
юл