Платформа «Голас» прапануе палічыць удзельнікаў нядзельных пратэстаў. Для гэтага стваральнікі ініцыятывы распрацавалі новы спэцпраект – #ягуляю, паведамляе «Еўрарадыё».
– Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўсталяваць чат-бот «Голаса» у Viber або telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: /ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасля яго – калі раптам узнікнуць цяжкасці з інтэрнэтам. Каманда дзейнічае роўна суткі – падлікі будуць праводзіцца па нядзелях. І яшчэ ў спецыяльныя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна, – тлумачаць у «Голасе».
На сайце платформе з'явіцца лічыльнік, які пакажа, колькі людзей пратэставала ў гэты дзень. Мэта новага праекта – паказаць рэальны маштаб пратэсту ў Беларусі.
Сёння на платформе зарэгістравана больш за 1 200 000 чалавек. Рэгістрацыя зноў адкрыта.
вс