Абаненты беларускіх аператараў пачалі паведамляць аб праблемах з доступам у сетку праз мабільны інтэрнэт у Мінску, піша Tut.by.
Паводле карыстальнікаў, цяжкасці з доступам у розных частках Мінска пачаліся каля 14.30.
Абаненты скардзяцца, што сайты альбо не грузяцца ў прынцыпе, альбо на гэта сыходзіць па некалькі хвілін – гэта значыць значна больш, чым звычайна. Аналогію можна правесці і з месенжарамі – абнавіць перапіску ў чаце або, напрыклад, прагледзець там медыя-файлы атрымліваецца не ва ўсіх. З фіксаваным інтэрнэтам на момант публікацыі матэрыялу сур'ёзных праблем няма.
За BYnet адзначае, што сувязь праз 2G працуе нармальна, таму рэкамендуецца пераходзіць на згаданае пакаленне мабільнай сувязі.
Сёння мірныя пратэсты праходзяць па ўсёй Беларусі. Людзі выйшлі, у прыватнасці, на вуліцы Мінска, Магілёва, Брэста, Кобрына, Баранавіч, Рэчыцы, Салігорска, Наваполацка і іншых гарадоў.
вс