У чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі. У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек. У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі. – такую інфармацыю перадае Наша Ніва.
Зыходзячы з гэтых лічбаў, смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў краіне.
Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.
Па афіцыйных звестках, станам на 30 чэрвеня ад Covid-19 у Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.
аев