Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Маршы адзінства ў Мінску прайшла калона спартоўцаў

06.09.2020 18:17
Сёння мірныя пратэсты праходзяць па ўсёй Беларусі.
Сёння мірныя пратэсты праходзяць па ўсёй БеларусіPAP/EPA/STR

На Маршы адзінства ў Мінску прайшла калона спартоўцаў. Як і 30 жніўня, у калоне на праспекце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек – яны неслі плакат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы, малайцы!», паведамляе Радыё «Свабода».

У першых шэрагах былі баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Ягор і Мікіта Мешчараковы, чэмпіён свету і Еўропы па самба Сцяпан Папоў, рэкардсменка свету ў кіданні ядра Надзея Астапчук, член зборнай краіны ў трыятлоне Валянціна Зелянкевіч, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, валейбаліст Артур Удрыс ды іншыя.

Сёння мірныя пратэсты праходзяць па ўсёй Беларусі. Людзі выйшлі, у прыватнасці, на вуліцы Мінска, Магілёва, Брэста, Кобрына, Баранавіч, Рэчыцы, Салігорска, Наваполацка і іншых гарадоў.

вс