Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш адзінства ў Гродне: «Гэта наш горад!»

06.09.2020 18:49
Адбыліся сутычкі з АМАПАм і брутальныя затрыманні.
Аўдыё
Марш адзінства ў Гроднефота: Алесь Завіноўскі

У Гродне прайшоў Марш адзінства. Пратэстоўцаў не пусцілі ў цэнтр горада і выціснулі ў занёманскую частку. Адбыліся сутычкі з АМАПАм і брутальныя затрыманні.

Цэнтр Гродна быў заранёў перакрыты. Пратэстоўцы планавалі калонамі з розных раёнаў гораду сцякацца ў цэнтр. Але калоны аказаліся нешматлюдныя і АМАП здолеў многіх затрымаць і перакрыць іх рух.

Тым не менш на краю Савецкай плошчы побач з кнігарняй «Раніца» удалося сабрацца каля паўтысячы чалавек.
АМАП усё ж выціснуў іх да драматычнага тэатра, а адтуль калона праз Стары мост, заняўшы адну паласу аўтамабільнага руху, накіравалася ў бок праспекту Янкі Купалы. Пратэстоўцам удалося злучыцца з калонай, якая кіравалася ў цэнтр з мікрараёна Вішнявец.

Несамавітая атмасфера, людзі скандуюць: «Гэта наш горад!», «Гродна выходзь!», «Лукашэнка сыходзь!». Гродзенка Ірына, як і ўсе, хто ў калоне, перакананая, што нельга здавацца.

«Думаю, што пратэсты трэба працягваць і чым болей людзей будзе выходзіць, тым хутчэй наступіць вынік».
Жорсткія сутычкі з АМАПам адбыліся ў раёне крамы «Брэст», ёсць затрыманыя, іх колькасць пакуль невядомая.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ