Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

А. Бяляцкі: Гвалт з боку сілавікоў выклікае яшчэ большы супраціў

06.09.2020 23:17
Сотні людзей былі затрыманыя падчас Маршу адзінства ў Мінску ды іншых гарадах Беларусі.
Пратэсты ў Беларусіфота: PAP/EPA/STRINGER

Сотні людзей былі затрыманыя падчас Маршу адзінства ў Мінску ды іншых гарадах Беларусі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" вядзе маніторынг затрыманняў удзельнікаў маршаў. Гэта ўжо сотні чалавек. Тым ня менш, гвалт з боку сілавікоў выклікае яшчэ большы супраціў, - мяркуе старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі.

- Затрыманні працягваюцца і пасля заканчэння маршу, былі затрыманыя сотні ўдзельнікаў дэманстрацый. Тым не менш, сотні тысяч людзей выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, супраць палітычных зняволеных, якія на сённяшні дзень ёсць у Беларусі, і за новыя выбары. Пакуль што гвалт, які мы бачым кожны дзень, дае яшчэ большы ўзровень супраціву. 

Падчас пратэстаў у Магілёве быў затрыманы карэспандэнт БелаПАН Алесь Асіпцоў. Такім чынам, вядома пра затрыманне падчас Маршу адзінства не менш як двух прадстаўнікоў СМІ. Раней стала вядома пра затрыманне журналіста "Радыё Рацыя" Арцёма Сізінцава ў Мінску.

Тым ня менш, журналісты перадавалі інфармацыю з маршаў. Калі ў панядзелак пачнуцца суды над затрыманымі, усе яны атрымаюць дапамогу адвакатаў, - паведаміў Барыс Гарэцкі з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

нг