МУС адчыталася пра затрыманні на пратэстных акцыях, якія пракаціліся ў нядзелю па многіх гарадах Беларусі, паведамляюць naviny.by.
Як паведамляе прэс-сакратар ведамства Вольга Чамаданава, «за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» па ўсёй краіне затрыманыя 633 чалавекі. 363 з іх былі змешчаны ў ІЧУ да суда.
У МУС налічылі «каля 31 тысячы чалавек», якія выйшлі на пратэсты.
Нагадаем, па розных ацэнках назіральнікаў, толькі на вуліцы і праспекты сталіцы выйшлі ад 170 да 200 тысяч чалавек.
ав