«Лічу, што санкцыі ЕЗ уступяць у сілу не пазней 21 верасня, – заявіў міністр у эфіры Чэскай тэлевізіі. – Першапачаткова ў санкцыйных спіс уваходзілі 20 асобаў, адказных за маніпуляцыі падчас выбараў і прымяненне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Мы зноў назіраем жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, так што гэты спіс у бліжэйшыя дні мы можам пашырыць», паведамляе Радыё Свабода.
Паводле міністра, Еўразвяз ставіць на мэце пачатак перамоваў паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй. Акрамя таго, заявіў ён, кіраўніцтва Беларусі павінна выканаць абавязанні, якія вынікаюць з сяброўства краіны ў АБСЕ, і забяспечыць, у прыватнасці, дзейнасць на тэрыторыі краіны місіі гэтай міжнароднай арганізацыі.
ав