Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Латушка атрымаў выбар: з'ехаць з краіны ці крымінальная справа

07.09.2020 14:23
Член прэзідыуму Кааарынацыйнай рады гаворыць, што плануе вярнуцца ў Беларусь.
Павел Латушкафота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Паўла Латушку беларускія спецслужбы паставілі перад выбарам: або ён з’язджае з краіны, або супраць яго будзе заведзеная крымінальная справа.

«Вы чулі выказванні дзейнага кіраўніка краіны, што ёсць і крымінальная справа і я буду адказваць. Маё вяртанне будзе значыць магчымае затрыманне, але я маю намер вярнуцца. Не збіраюся прасіць палітычны прытулак ані ў Польшчы, ані ў Літве», – заявіў спадар Павел у размове з карэспандэнтам «Белсату».

Павел Латушка, былы дырэктар Купалаўскага тэатру і чалец Каардынацыйнай рады, ад 2 верасня знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

ав