Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Старшыня польскай «Салідарнасці» Пётр Дуда знаходзіцца ў Беларусі

08.09.2020 07:31
Сустрэча з лідарам Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком стала галоўным пунктам візіту.
 ,            .
Пётр Дуда, Аляксандар Ярашук і Артур Міхальскі ўсклалі кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага. фота: Амбасада Польшчы ў Мінску

Старшыня польскага прафсаюзу «Салідарнасць» Пётр Дуда прыбыў у Беларусь па запрашэнні Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў. Сустрэча з лідарам кангрэсу Аляксандрам Ярашуком стала галоўным пунктам візіту.

Прэс-сакратар «Салідарнасці» Марэк Левандоўскі гаворыць, што размовы тычыліся магчымасці аказання дапамогі беларускім прафсаюзам:

-Мы ўжо шмат гадоў утрымліваем кантакты з БКДП. Ён, як і «Салідарнасць», з’яўляецца чальцом Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў. Гэта свабодны, не наменклатурны прафсаюз.

Марэк Левандоўскі дадаў, што абмяркоўвалася магчымасць дастаўкі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі.

Пётр Дуда сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі польскай амбасады. Старшыня «Салідарнасці» сказаў Польскаму радыё, што прыехаў, каб падтрымаць незалежныя прафсаюзы Беларусі:

-Беларусы сёння хочуць жыць у сваёй дэмакратычнай і свабоднай краіне. Яны ні антырасійскія, ні праеўразвязаўскія. Яны хочуць гэтую краіну стварыць па-свойму.

Пётр Дуда, Аляксандар Ярашук і Артур Міхальскі ўсклалі кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага. 

ав