Беларуская Служба

Пасол Расіі падарыў Лукашэнку карту беларускіх губергій часоў Расійскай імперыі

10.09.2020 17:17
Былы беларускі пасол: Гэта ціск на Лукашэнку і нахабства з боку Крамля. 
Аўдыё
  • Былы пасол Беларусі ў Германіі Пятро Садоўскі сказаў нам, што жэст пасла Расіі мае сімвалічнае значэнне, бо ў дыпламатыі проста так нішто не дзеецца
Flaga Rosji
Flaga Rosjipixabay.com

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў падарыў Аляксандру Лукашэнку факсімільную карту Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерній часоў Расійскай імперыі. «Гэта яшчэ адно пацвярджэнне справядлівасці межаў Беларусі, у тым ліку і адказ усім тым, хто глядзіць па-іншаму», – сказаў расійскі дыпламат.

Беларускі грамадскі дзеяч, кандыдат філалагічных навук і былы пасол Беларусі ў Германіі Пятро Садоўскі сказаў нам, што жэст пасла Расіі мае сімвалічнае значэнне, бо ў дыпламатыі проста так нішто не дзеецца.

выказванне Пятра Садоўскага - слухайце аўдыёфайл