Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў падарыў Аляксандру Лукашэнку факсімільную карту Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерній часоў Расійскай імперыі. «Гэта яшчэ адно пацвярджэнне справядлівасці межаў Беларусі, у тым ліку і адказ усім тым, хто глядзіць па-іншаму», – сказаў расійскі дыпламат.
Беларускі грамадскі дзеяч, кандыдат філалагічных навук і былы пасол Беларусі ў Германіі Пятро Садоўскі сказаў нам, што жэст пасла Расіі мае сімвалічнае значэнне, бо ў дыпламатыі проста так нішто не дзеецца.
выказванне Пятра Садоўскага - слухайце аўдыёфайл