Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску затрыманні пачаліся яшчэ перад Маршам герояў

13.09.2020 14:28
Нягледзячы на гэта, людзі ўсё ж такі здолелі сабрацца на праспекце Пераможцаў.
, 13
Мінск, 13 верасняфота: PAP/EPA/STR

У нядзелю ідзе ўжо 36-ы дзень пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Як кожныя выходныя цягам апошніх некалькіх тыдняў, у нядзелю таксама аб’яўлены марш супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў галасавання – Марш герояў.

У Мінску затрыманні пачаліся яшчэ перад маршам, які быў прызначаны на 14 гадзін паводле мінскага часу. Нягледзячы на гэта, людзі ўсё ж такі здолелі сабрацца на праспекце Пераможцаў. Мабільны інтэрнэт у цэнтры гораду адключылі.

Беларускія дэманстранты за апошні месяц масавых пратэстаў не разбілі ніводнай вітрыны ў краме. Аднак учора паявіліся першыя прыкметы грамадзянскай непаслухмянасці. Падчас Маршу жанчын удзельніцы ішлі як звычайна па тратуарах, але не затрымліваліся на чырвоным святле. Раней у Беларусі пратэстоўцы не парушалі правілаў дарожнага руху.

Беларуская міліцыя паведаміла, што ў суботу ў дэманстрацыях удзельнічала 100 чалавек, з якіх 99 было затрымана.

нг