Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Выкладчыкі БДУ выступілі ў абарону свабоды выказванняў

13.09.2020 13:00
«Нельга рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца».
     .   -    12.09
Выкладчыкі БДУ выказаліся супраць гвалту сілавікоў. На здымку - затрыманні ў Мінску 12.09фота: PAP/EPA/STRINGER

Выкладчыкі Філалагічнага факультэту БДУ выступілі ў абарону свабоды выказванняў. У запісаным відэа яны адзначылі, што не хаваюць сваіх твараў, хаця атмасфера хлусні і страху прымушае людзей маўчаць. Але выкладчыкі, якія вучаць сваіх студэнтаў, што свабода – гэта самая вялікая каштоўнасць, не могуць маўчаць. Гаворыць Вера Жыбуль з Кафедры расійскай філалогіі.

- Людзям важна камунікаваць і важна рабіць гэта шчыра і адкрыта. Чуць і разумець. Быць зразуметымі і быць пачутымі. Мая падтрымка студэнтам, якія маюць сваё меркаванне, выказваюць і адстойваюць яго. Гэта іх чалавечае права. Мая глыбокая пашана выкладчыкам, якія ўсталі на абарону свабоды слова і бяспекі студэнтаў.

Усё проста. Страх – кепска. Гвалт – кепска. Хлусня – кепска. Ну, нельга рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца. Мы маем права мець свае перакананні і выказваць іх, мы маем права падтрымліваць адзін аднаго. Студэнты, мы з вамі. Філфак БДУ – гэта мы. Свабода, праўда, салідарнасць, – гаворыцца ў звароце.

нг