Беларуская Служба

Пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Славянскае братэрства-2020»

14.09.2020 16:01
Белград адмовіўся ў сувязі са складанай палітычнай сітуацыяй у Беларусі.
Manewry białoruskie
Manewry białoruskie AP/Associated Press/East News

Расія накіравала ў Беларусь свае войскі, паведамілі ў Мінабароны РФ. Сёння ў Брэсцкай вобласці, недалёка ад польскай мяжы, пачынаюцца вучэнні «Славянскае братэрства-2020». Вучэнні прадоўжацца да 25 верасня.

«Славянскае братэрства» арганізуеюцца ўжо 5 гадоў. У гэтым годзе павінна ў іх удзельнічаць таксама Сербія, аднак Белград адмовіўся ў сувязі са складанай палітычнай сітуацыяй у Беларусі. Прыняць падобнае рашэнне незалежныя каментатары прапанавалі таксама Пуціну. Аднак Масква вырашыла накіраваць у Беларусь 300 парашуцістаў і 70 адзінак цяжкой ваеннай тэхнікі.

На міжнароднай практыцы, кожная краіна аплочвае свой удзел, – тлумачыць знаўца ваеннай тэматыкі Андрэй Паротнікаў

- З беларускага боку выдаткі пойдуць на падрыхтоўку палігонаў і мішэняў, на размяшчэнне вайсковых аддзелаў, якія прыбылі, то бок камунальныя выдаткі, падрыхтоўка жылых памяшканняў. Харчаванне, хутчэй за ўсё, але не абавязкова, бо вельмі часта расіяне харчуюцца асобна ад усіх. І таксама нейкая культурная праграма там будзе.

Па словах Паротнікава, хаця вучэнні запланаваныя з 14 да 25 верасня, то рэальных практыкаванняў будзе каля трох дзён.

яс