Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская звярнулася да Пуціна, каб той не падпісваў дакументаў з нелегітымным Лукашэнкам

14.09.2020 17:49
Перад візітам Лукашэнкі ў Расію яна змясціла ў Тэлеграм-канале тэкставы зварот да Уладзіміра Пуціна.
Святлана ЦіханоўскаяВідэазварот

Магчыма, сёння ў Сочы вырашалі далейшы лёс беларускай дзяржавы. Там адбылася сустрэча Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы праходзілі па формуле “адзін на адзін”, не было прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы.

Вялікая частка беларускага народа лічыць сваім прэзідэнтам суперніцу Лукашэнкі на выбарах Святлану Ціханоўскую, якая была прымушана з’ехаць з Беларусі. Перад візітам Лукашэнкі ў Расію яна змясціла ў Тэлеграм-канале тэкставы зварот да Уладзіміра Пуціна, пра які нам распавяла прэс-сакратар Ціханоўскай Анна Красуліна.

- Перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі Святлана Ціханоўская заявіла: “Я хачу нагадаць Уладзіміру Пуціну: што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы - гэта не будзе мець законнай сілы. Усе дамовы, падпісаныя з нелегітымным Лукашэнкам, будуць перагледжаны новай уладай. Таму што беларускі народ адмовіў Лукашэнку ў даверы і падтрымцы на выбарах. Я вельмі шкадую, што вы вырашылі весці дыялог з узурпатарам, а не з беларускім народам".

нг