Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вадзім Кабанчук: Заявы Хрэніна пра адсутнасць умацаванняў на мяжы з Украінай не адпавядаюць рэчаіснасці

26.07.2026 08:58
Палітык заклікаў дэмакратычныя сілы Беларусі, Украіну і суседнія з Беларуссю краіны рыхтавацца да найгоршага сцэнару.
 .
Вадзім Кабанчук.Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук заявіў, што сцвярджэнні міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна пра адсутнасць умацаваных раёнаў на мяжы з Украінай не адпавядаюць рэчаіснасці. Як паведамляе Reform.news, Хрэнін раней заявіў, што Беларусь не будуе ўмацаванні на паўднёвым кірунку, а работы ў рэгіёне звязаныя з развіццём Палесся.

Кабанчук сцвярджае, што спадарожнікавыя здымкі, а таксама фота- і відэаматэрыялы пацвярджаюць будаўніцтва абарончых аб’ектаў на асобных участках беларуска-ўкраінскай мяжы. Паводле яго, работы па яе ўмацаванні вядуцца ўжо некалькі гадоў.

Прадстаўнік АПК Беларусі таксама нагадаў, што напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларускія і расійскія чыноўнікі адмаўлялі планы вайны, аднак тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная для нападу. Палітык заклікаў дэмакратычныя сілы Беларусі, Украіну і суседнія з Беларуссю краіны рыхтавацца да найгоршага сцэнару.

эж