Маскі скінутыя, цяпер мы бачым, хто з’яўляецца сапраўдным абаронцам незалежнасці Беларусі. І гэта зусім не Лукашэнка. Ён шмат гадоў выдаваў сябе за гаранта беларускай незалежнасці, а калі народ яму адмовіў у падтрымцы, ён звярнуўся па дапамогу да свайго расійскага візаві. І Пуцін гэтую дапамогу хутка прыслаў, – гаворыць заснавальнік Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве Уладзімір Кобец.
- Раптам мы бачым расійскіх спецыялістаў, якія прыехалі на самалётах ФСБ. Яны працуюць у Беларусі, кантралюючы ўсе галіны жыцця. Прыехалі тры дзясяткі так званых расійскіх журналістаў, каб заняць месцы беларускіх журналістаў, якія адмовіліся працаваць, калі карнікі Лукашэнкі ваююць з уласным народам. Цяпер Лукашэнка паехаў да Пуціна, а Пуцін адзіны, які выйграе, таму што рукамі Лукашэнкі зроблена тое, што Расія войскамі рабіла на Данбасе ва Украіне.
Неабходна даць Лукашэнку ясны сігнал, што ён з’яўляецца нелегітымным прэзідэнтам і атрымае санкцыі дэмакратычных краін, калі далей будзе спрабаваць рэпрэсіямі ўтрымаць уладу, – дадаў Кобец.
нг