У выдавецтве «Янушкевіч» у перакладзе на беларускую мову выходзіць кніга «Гары Потэр і таемная зала». Кніга надрукаваная за мяжой, але яе тыраж пакуль ня могуць прывесці ў Беларусь.
Справа ў тым, што беларуская мытня запатрабавала ад выдавецтва даведку, што ў кнізе няма заклікаў да звяржэння дзейнай улады.
Гэта не першае выданне, якое ўладам падаецца экстрэмісцкім, кажа намесніца старшыні ПЭН-Цэнтра Тацяна Нядбай.
- Кнігі ў Беларусі на экстрэмізм ня раз правяраліся. Гэта альбом «Прэс-фота», кнігі «Беларусь у фокусе» з матэрыяламі замежных журналістаў. Мастацкія кнігі, здаецца, упершыню трапляюць пад падазрэнне ў экстрэмізме. Думаю, што гэта ініцыятыва на месцах, там баяцца прымаць рашэнні ды спрабуюць перастрахавацца.
Выдавецтва заявіла, што плануе падрыхтаваць адпаведную даведку для мытні. Дзяржаўны мытны камітэт зняпраўдзіў сваё патрабаванне.
юл