14 верасня па выніках перамоваў Пуціна з Лукашэнкам было абвешчана, што Расея верне на месцы дыслакацыі байцоў з рэзерву, засяроджанага каля беларускай мяжы. Сёння Расея заявіла, што з беларускай мяжы адведзены «рэзерв сілавікоў».
15 верасня ў ТВ-праграме «60 хвілін» з'явіліся кадры, на якіх паказаная загрузка сілавікоў у машыны і рух калоны.
Гэтак Крэмль хоча зняць напружанасць, што ўзнікла ў беларускім грамадстве адносна незалежнасці краіны, перакананы аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.
- Калі Лукашэнка рэзка пераабуўся ў паветры і замест расійскай пагрозы пачаў гнаць васальную рыторыку і дамовіўся пра сустрэчу з Пуціным. Натуральна ў беларускі грамадстве выраслі такія перасцярогі, што зноў можа пачацца чарговы этап здачы незалежнасці.
Таксама расійскае кіраўніцтва заявіла, што выведзе ўсе расійскія войскі, што задзейнічаны ў сумесных ваенных вучэннях Беларусі ды Расіі, якія пройдуць 16-17 верасня. Пасля выканання ўсіх этапаў вучэнняў, усе расійскія адзінкі будуць выведзеныя ў месцы сваёй сталай дыслакацыі», – удакладніў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
юл