Беларуская Служба

Дэлегацыя Мінабароны РФ на чале з міністрам Сяргеем Шойгу прыбыла ў Мінск

16.09.2020 16:22
У Мінабароны Беларусі інфармуюць, што будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
        2018 .
Сяргей Шойгу падчас сустрэчы з Джонам Болтанам у 2018 годзе.By Mil.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=73823833

Дэлегацыя Мінабароны РФ на чале з міністрам Сяргеем Шойгу прыбыла ў Мінск для абмеркавання пытанняў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, паведамілі «Інтэрфаксу» ў Мінабароны Беларусі. Гаворыцца пра тое, што супольныя вучэнні беларускай і расійскай арміяў будуць праходзіць штогод. Расійскі міністр неаднаразова агучваў планы наднацыянальнага ваеннага супрацоўніцтва – гаворыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

-Паміж дзвюма краінамі існуе ваеннае супрацоўніцтва, але такога супрацоўніцтва няма ў рамках Саюзная дзяржавы. І менавіта Шойгу неаднаразова ўздымаў пытанне стварэнне наднацыянальнай структуры ваеннага супрацоўніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што ў Расіі і Беларусі могуць быць рознагалоссі па розных пытаннях, але толькі не па тэме абароны і бяспекі. «Мы ні ў каго не павінны пытацца, праводзіць ці не праводзіць у нас вучэнні. Мы праводзілі і будзем іх праводзіць», – паабяцаў ён.

ав