Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску Марш справядлівасці прайшоў без затрыманняў

21.09.2020 05:34
Акцыя 20 верасня стала самай спакойнай за апошні час, міліцыя не затрымлівала ўдзельнікаў.
  .  .
Пратэсты ў Беларусі. Ілюстрацыйны здымак.EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

20 верасня ў Віцебску, як і па ўсёй краіне, адбыўся Марш справядлівасці. Збор быў анансаваны ў 14:00 ля пляцоўкі каля гандлёвага цэнтру «Марка-Сіці». Да пачатку акцыі міліцыя перапісала дадзеныя ўсіх журналістаў, без усякіх на тое падстаў.

А 14:30 гараджане сфармавалі калону і вырушылі ў бок вуліцы Фрунзэ. Да акцыі далучыліся і медыкі з плакатамі: «Кроў так проста не адмыць, я ўжо ведаю». Пратэстоўцаў, а гэта больш за трыста чалавек, суправаджалі супрацоўнікі МУС, аднак, яны нікога не затрымлівалі. Людзі спакойна прайшлі каля КЗ «Віцебск», праз плошчу Свабоды і выйшлі да гарадской ратушы.

А 15:30 міліцыя пачала перакрываць вуліцы, што прымушала дэманстрантаў заставацца ў цэнтры гораду. На скрыжаванні вуліц Леніна і Праўды людзі патрабавалі прапусціць іх. Рэакцыі з боку сілавікоў не было. Гараджане завярнуліся і пайшлі ў бок плошчы Свабоды. Людзі скандавалі лозунгі. А 16 гадзіне акцыя скончылася на першапачатковай кропцы збору.

Адзначым, што сённяшняя акцыя ў Віцебску была самай спакойнай за апошні час, абышлося без хапуну.

Святаслаў Бруйко