Учора была запачаткаваная ініцыятыва па распрацоўцы новай рэдакцыі Выбарчага кодэкса i унясенні паправак у Канстытуцыю РБ. Ініцыятыва выйшла ад Святланы Ціханоўскай.
Каардынатар праекта Анатоль Лябедзька называе галоўныя пункты, якія павінны быць змененыя ў выбарчым кодэксе:
-Там будзе больш падрабязна прапісана працэдура падліку галасоў, каб кожны бюлетэнь быў бачны і для чальцоў камісіі, і для назіральнікаў. Хутчэй за ўсё, будзе ліквідавана датэрміновае галасаванне, альбо яно будзе вельмі жорстка прапісана і рэгламентавана. Трэцяе – гэта фармаванне выбарчых камісій. Гэта азначае, што кожны ўдзельнік выбарчай кампаніі, ці то кандыдат у дэпутаты, ці то кандыдат у прэзідэнты, мае права мець сваіх прадстаўнікоў у камісіі.
Калі казаць пра змены канстытуцыі, то, па словах Лябедзькі, яны могуць адбыцца толькі пасля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзідэнта краіны.
Поўная размова з Анатолем Лябедзькам у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё