Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш смелых людзей»

22.09.2020 21:04
Таксама сёння акцыі пратэсту правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    . , 20  2020
Мірныя пратэсты на вуліцах Мінска. Нядзеля, 20 верасня 2020 годаPAP/EPA/STRINGER

Сёння студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш смелых людзей» у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.

«Мы павінны паказаць, што нас нельга задушыць, выклікаючы на размовы і пагражаючы пратаколамі! Абыякавасць цісне, саджае і... забівае», – напісалі маладыя людзі перад акцыяй. «Час смелых, а не баязліўцаў! Жыве Беларусь!», – гаворыцца ў маніфесце студэнтаў.

Вядома як мінімум пра адно затрыманне: каля ВНУ супрацоўнікі АМАП схапілі студэнта другога курса Фёдара Юрэцкага, паведамляе Радыё «Свабода».

Таксама сёння акцыі пратэсту правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

вс