Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнтка публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі

23.09.2020 08:25
Дзяўчына таксама заявіла, што грошы са стыпендыі верне назад.
Аўдыё
  • Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі
Патрыцыя Свіцінафота з профілю Патрыцыі Свіцінай у сетцы Facebook

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна публічна адмовілася ад прэзідэнцкай стыпендыі. У інтэрнэце з’явілася відэа, знятае некім прысутным на паседжанні ва ўніверсітэце, на якім дзяўчына заяўляе, што не можа прыняць стыпендыі, паколькі «ўлада забівае і калечыць свой народ».

слухайце аўдыёфайл

Патрыцыя таксама зазначыла, што гэта яе грамадзянская пазіцыя. Пасля сваёй кароткай прамовы дзяўчына атрымала апладысменты.

Патрыцыя Свіціна з’яўляецца студэнткай трэцяга курсу Кафедры этналогіі і фальклору. 400 рублёў са стыпендыі яна ўжо атрымала. Дзяўчына сказала, што верне грошы назад.

Студэнтка ўніверсітэту культуры не раз прадстаўляла Беларусь на розных конкурсах за мяжой.


вс