Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Губернатар» Каранік не дамовіўся з гродзенскімі акторамі

23.09.2020 09:35
На выхадзе гледачы, якія сабраліся каля тэатра, крыкнулі Караніку: «Рукі прэч ад нашых актораў!».
.
.Фота: Алесь Завіноўскі

Старшыня Гродзенскага аблвыксанкама Уладзімір Каранік сустрэўся з акторамі Гродзенскага драматычнага тэатра і пераконваў іх у правільнасці абранага курса ў краіне. Але канструктыўнай размовы так і не атрымалася.

Нагодай для сустрэчы Караніка з калектывам тэатра стала тое, што ў мінулую нядзелю акторы спынілі спектакль у знак пратэсту супраць затрымання на мірнай акцыі іх калегаў.

Акторы спрабавалі давесці кіраўніку вобласці, што не могуць іграць у тэатры, калі на вуліцах збіваюць людзей, калі фальсіфікуюць выбары. Старшыня аблвыканкама спрабаваў давесці, што брэндам Беларусі з’яўляецца стабільнасць у краіне.

Акторы адказвалі якім катаванням падвяргаліся мірныя пратэстоўцы, якіх затрымлівалі 9-11 жніўня. І так канструктыўнай размовы не атрымалася. Адзін з іх пасля заканчэння сустрэчы зрабіў для сябе выснову:

-Мне здаецца, што хутка тэатр зачыняць і гэта будзе выгадна для гарадскіх уладаў, бо грошы трэба плаціць АМАПу...

Сустрэча адбывалася ў закрытым рэжыме, журналістаў не пусцілі. На выхадзе гледачы, якія сабраліся каля тэатра, крыкнулі Караніку: «Рукі прэч ад нашых актораў!».

Алесь Завіноўскі