У сераду Аляксандр Лукашэнка заступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі падчас патаемнай і інаўгурацыі, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці ў Менску.
Лукашэнка прынёс прысягу, падчас якой заявіў, што абавязваецца верна служыць беларускаму народу, ахоўваць і паважаць правы і свабоды чалавека ды грамадзяніна, абараняць Канстытуцыю. Прэсавая служба Лукашэнкі заявіла, што дзіўна чуць пра сакрэтнасць інаўгурацыі.
Аднак у дзяржаўных крыніцах інаўгурацыі ніяк не анансавалася, не было паказу па тэлебачанні працэдуры. Пра інагурацыю нічога ня ведала бліжэйшая саюзніца – Расія, расійскага амбасадара ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава на інаўгурацыю не запрасілі.
Лукашэнка прэзідэнт выключна АМАПу і жменькі чыноўнікаў, што забрахаліся, заявіў сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка. Сёння Лукашэнка сышоў на пенсію, заявіла лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская.
- Папярэднія паўнамоцтвы скончаныя, а новы мандат народ яму ня выдаў. Гэтая так званая інаўгурацыя, вядома, фарс. На самай справе, сёння Лукашэнка проста пайшоў на пенсію. Гэта азначае, што яго загады сілавым структурам больш не легітымныя і не павінны выконвацца.
У Беларусі адбыліся шматлікія акцыі пратэсту супраць інаўгурацыі Лукашэнкі. Таксама з’явілася шмат жартаў у сеціве: «Чаму прыйшоў без Калашнікава?!», «Наступная інаўгурацыя пройдзе пад нікам». Шостую інагурацыю Лукашэнкі беларусы назвалі самай ганебнай за 26 год.
юл