Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўропа не прызнае Лукашэнку

23.09.2020 14:02
Прадстаўнікі шэрагу еўрапейскіх краін назвалі сённяшнюю інаўгурацыю – фарсам.
   .
Аляксандр Лукашэнка падчас інаўгурацыі. Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEI CHELEG / BELTA / Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта напісаў у Twitter міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Міністр замежных і еўрапейскіх справаў Славаччыны Іван Корчак зазначыў, што Лукашэнка ня мае легітымнасці кіраваць Беларуссю.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу падкрэсліў, што «Лукашэнка відавочна страціў свой мандат». Міністр назваў інаўгурацыю Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Беларусі нелегітымнай.

«Сакрэтная «інаўгурацыя« Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі не легітымізуе фальсіфікацыі выбараў і яго статусу кіраўніка дзяржавы, напісаў міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Нямеччына не прызнае Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі нават пасля яго інаўгурацыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік урада Штэфен Зайбэрт. Сітуацыя беспрэцэдэнтная, кажа палітолаг Андрэй Фёдараў.

- Гэта наступства таго, што Еўропа не прызнала выбары сумленнымі ды справядлівымі. Падобная сітуацыя цяпер у Венесуэле, дзе таксама Мадура не прызнаецца легітымным кіраўніком, але ён застаецца ля ўлады. Як будзе сітуацыя складавацца ў Беларусі, цяжка спрагназаваць цяпер.

Гэта азначае, што палітычны крызіс у Беларусі можа зацягнуцца надоўга.

юл