Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі не адбудзецца

24.09.2020 22:58
Украіна прапанавала перанесці Эканамічны форум рэгіёнаў, які меўся адбыцца ў Гродне 8-9 кастрычніка, на наступны год.
Аўдыё
  • Украіна прапанавала перанесці Эканамічны форум рэгіёнаў, які меўся адбыцца ў Гродне 8-9 кастрычніка, на наступны год.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/OPOLJA

Аб адмене правядзення эканамічнага форума ў Гродне паведаміў беларускі амбасадар ва Украіне Ігар Сокал. Паводле яго, перакрэслена сумесная падрыхтоўчая праца да форума.

Ён таксама заявіў украінскім выданням, што ад гэтага пацерпяць эканомікі абедзвюх краін і міжрэгіянальныя сувязі.

Беларускі амбасадар распавёў, што яшчэ ў ліпені былі накіраваны запрашэнні ад імя беларускага ўраду ўсім кіраўнікам украінскіх рэгіёнаў.

Да пачатку жніўня нібыта былі атрыманыя пацверджанні аб удзеле абласцей у форуме, прапрацоўваўся афіцыйны візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Аднак 27 жніўня міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба заявіў, што ўсе кантакты з Беларуссю пастаўленыя на паўзу і будуць адноўленыя тады, калі сітуацыя не будзе несці рэпутацыйных наступстваў для Украіны.

Нагадаем, што ў Гродне рыхтаваліся правесці ўжо трэці Эканамічны рэгіянальны форум паміж рэгіёнамі Беларусі і Украіны. Першы адбыўся ў 2018 годзе ў Гомелі, другі ў 2019 у Жытоміры.


Алесь ЗАВІНОЎСКІ